Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка, Машэраў, Каліноўскі...


У беларусаў растуць сымпатыі да Кастуся Каліноўскага.


Гэта вынікае з апытаньня, якое правёў сёлета ў чэрвені зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД). Рэйтынг папулярнасьці славутага беларуса параўнальна зь першым апытаньнем (у 1996 годзе) вырас утрая — да 13,6 супраць 4,2 працэнта. У сьпісе самых папулярных сярод беларусаў палітыкаў ён займае цяпер пятае месца.

Удзельнікам дасьледаваньня задавалася пытаньне: “Хто з палітычных дзеячаў у найбольшай ступені вам сымпатычны і адпавядае ідэалу палітыка?” Вынікі апытаньня вызначылі тры першыя асобы. Гэта — Уладзімер Пуцін (31,2), Аляксандар Лукашэнка (25,2) і Пётар Машэраў (23,5).

Экспэрты НІСЭПД зьвяртаюць увагу на надзвычай нізкія рэйтынгі Вацлава Гавэла і Леха Валэнсы. У зьвязку з гэтым яны адзначаюць: “Усходнеэўрапейскі шлях у Эўропу, які ўвасоблены ў Вацлаве Гавэле і Леху Валэнсе, шлях найбольш рэальны і для Беларусі, мяркуючы па ўсім, ня вельмі прывабны для беларусаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG