Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяра менскага выбуху – у віцебскім шпіталі


Дзяўчына 1986 году нараджэньня, якая атрымала раненьне ў выніку выбуху 3-га ліпеня, праз тры дні зьвярнулася ў Віцебскі абласны клінічны шпіталь.

Яна распавяла дактарам, што непасрэдна пасльня здарэньня была дужа ўсхваляваная, і не надала ўвагі болю ў назе. Таму й вярнулася зь Менску пасьля сьвяткаваньняў, не атрымаўшы ў сталіцы медычнае дапамогі. Да медыкаў яна вымушана была зьвярнуцца ўжо тады, калі ў яе ўзьнялася тэмпература і пагоршылася самаадчуваньне.

Як высьветлілася, дзяўчына атрымала тыповае для ахвяраў выбуху раненьне: дактары падчас апэрацыі дасталі зь ейнага сьцягна гайку. Адмыслоўцы кажуць, што стан здароўя пацярпелай здавальняючы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG