Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Вялікая васьмёрка" абмяркуе цэны на нафту і харчы


Лідэры васьмі найбольш эканамічна разьвітых краін сьвету — гэтак званай „вялікай васьмёркі” — прыехалі сёньня на японскі курорт Таяка на востраве Хакайда дзеля трохдзённага саміту.

На парадку дня саміту „вялікай васьмёркі” ў Японіі знаходзяцца такія тэмы як эканамічнае разьвіцьцё Афрыкі і зьмены сусьветнага клімату, але мяркуецца, што у дыскусіі будуць дамінаваць праблемы павышэньня цэнаў на нафту і харчы.
За апошнія два гады сусьветныя цэны на нафту падвоіліся, а ад пачатку гэтага году ўзрасьлі на 50 адсоткаў. Цяпер адзін барэль (159 літраў) нафты каштуе прыблізна 145 даляраў. Апошнім часам па Заходняй Эўропе пракацілася хваля пратэстаў сярод кіроўцаў грузавікоў і рыбакоў у сувязі з павышэньнямі цэнаў на паліва.
Сусьветны Банк прагназуе, што ў бліжэйшыя гады цэны на харчаваньне, якія працягваюць няспынна ўзрастаць, застануцца на высокім узроўні. У сувязі з гэтым больш за 100 мільёнаў людзей на сьвеце можа неўзабаве апынуцца ў галечы і мець праблемы з забесьпячэньнем нават мінімальнай колькасьці ежы для сябе і сваіх сем’яў.
У „вялікую васьмёрку” ўваходзяць Нямеччына, Францыя, Вялікабрытанія, Італія, Японія, Злучаныя Штаты, Канада (ад 1979) і Расея (ад 1998). Пачынаючы з 1981, ва ўсіх самітах гэтай групы бярэ ўдзел і прадстаўнік Эўрапейскай Камісіі.
XS
SM
MD
LG