Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Авіякампанія «Белавія» высьвятляе прычыны здарэньня з самалётам Ту-154, які выконваў чартэрны рэйс з турэцкага курорта Анталія 6 ліпеня.


Пры ўзлёце ў Анталіі былі пашкоджаныя заднія колы левай стойкі шасі. Пасьля доўгага кружляньня над аэрапортам Менску самалёт пасьпяхова прызямліўся. На борце было 164 пасажыра.

Намесьнік генэральнага дырэктара кампаніі Аляксандар Сыч паведаміў агенцтву «БелТА», што пасьля высьвятленьня прычынаў пашкоджаньня шасі, самалёт будзе адрамантававы і працягне лётаць.

Да 2010 году «Белавія» мае намер адмовіцца ад самалётаў ТУ-154 і цалкам перайсьці на «Боінгі» і "CRJ".
XS
SM
MD
LG