Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас урачыстасьцяў у Браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў асудзіў выбух, зьдзейсьнены ў Менску ноччу 4 ліпеня.


Пра гэта паведамляе прэсавая служба Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

“Больш за 50 асобаў пацярпелі пасьля гэтага выбуху. Гэтага ня мог зрабіць чалавек, які сапраўды любіць Бога і бліжняга, гэта ня мог быць сапраўдны хрысьціянін, гэта ня мог быць чалавек, які жыве Эвангельлем. Хвароба сёньняшняга сьвету – духоўны “склероз”. Варта маліцца за такіх людзей, каб яны сталі на дарогу вяртаньня. Калі чалавек з чымсьці або кімсьці не згаджаецца, калі ёсьць праблема, трэба вырашаць яе любоўю, а ня агрэсіяй” – сказаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG