Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбухі ў Менску і Віцебску мог арганізаваць адзін чалавек


Гайкі з самаробнай бомбы

Гайкі з самаробнай бомбы

Паводле інфармацыі электроннай газэты «Ежедневник», сьледчыя распрацоўваюць вэрсію, згодна зь якой выбухі 4 ліпеня ў Менску і тры гады таму ў Віцебску ўчыніла адна і тая ж асоба.

Пошук злачынцы вядзецца па ўсіх магчымых кірунках, але віцебскі сьлед зьяўляецца прыярытэтным. Пэўныя дэталі вырабу бомбаў і іх разьмяшчэньня сярод людзей у Менску і Віцебску падобныя.

Паводле выданьня, вырабіць самаробную бомбу можа любы пачынаючы хімік, знайшоўшы адпаведныя схемы ў сеціве. Паводле сьледчых прэцэдэнтаў, у большасьці выпадкаў за самаробнымі бомбамі стаяць псыхічна няўраўнаважаныя людзі.
XS
SM
MD
LG