Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат дзярждумы: камусьці не падабаецца стабільнасьць у Беларусі


Анатоль Локаць

Анатоль Локаць

У часе пленарнага паседжаньня Расейскай дзярждумы 5 ліпеня дэпутаты выказалі спачуваньні ў сувязі з учорашнім выбухам у Менску.

Так было зроблена на прапанову дэпутата ад КПРФ Анатоля Локця, які пры гэтым заявіў: “Відаць, пэрыяд ідэалягічнай інфармацыйнай атакі на рэспубліку скончыўся, і пачаўся іншы пэрыяд – пэрыяд тэрарыстычных актаў. Камусьці не падабаецца, што Беларусь – гэта зона палітычнай і сацыяльнай стабільнасьці, што ў Беларусі ўпэўнена разьвіваецца эканоміка, і што Беларусь зьяўляецца верным саюзьнікам Расеі”.
Ня думаю, што за гэтым стаяць нейкія зьнешнія сілы. Сьцьвярджаць гэта няма ніякіх падстаў. М.Грыб


Камэнтуючы для БелаПАН гэтае выказваньне, былы сьпікер парлямэнту Беларусі і генэрал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб сказаў: “Ня думаю, што за гэтым стаяць нейкія зьнешнія сілы. Сьцьвярджаць гэта няма ніякіх падстаў. Хутчэй за ўсё, гэта зрабіў хтосьці іншы”.

Таксама ён заявіў, што пакуль ня будуць усталяваныя арганізатары выбуху і іх матывы, немагчыма клясыфікаваць гэтае злачынства і з пэўнасьцю сказаць, было гэта хуліганства ці тэракт.
XS
SM
MD
LG