Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя арышты сябраў МФ


На 10 сутак арыштавалі актывіста Маладога фронту з Баранавічаў Зьмітра Станкевіча.

Хлопца затрымалі ў цэнтры гораду на плошчы Леніна, калі ён раздаваў улёткі зь інфармацыяй пра Андрэя Кіма. Міліцыянты склалі на яго пратакол аб дробным хуліганстве. Суд арыштаваў актывіста на 10 сутак.

Як паведамілі ў Маладым фронце, 30 чэрвеня ў Ганцавічах затрымалі яшчэ чатырох актывістаў Маладога фронту, якія распаўсюджвалі інфармацыю пра палітвязьняў.

Чальцоў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Алену Чарняк і Сьвятлану Жулевіч пакаралі штрафам па 175 тысяч рублёў. Затрыманых актывістаў Андрэя Караваява і Сяргея Скіпара арыштавалі на 15 сутак.

1 ліпеня на волю пасьля 7 сутак арышту выйшаў маладафронтавец Арцём Ластавецкі, які таксама быў затрыманы за партрэты Андрэя Кіма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG