Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел- чырвона- белыя сьцягі луналі над Будславам <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


У Будславе праходзіць сьвята ўшанаваньня цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай.


Фотарэпартаж

У фэсьце бяруць удзел каля 30 тысяч вернікаў зь Беларусі, Польшчы, Літвы і Расеі. А таксама каля сотні беларускіх сьветароў.

Цяпер у Будславе адбываецца галоўная імша, у якой бярэ ўдзел мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Пад час імшы ён нагадаў, што напярэдадні пабываў у Ватыкане, дзе Папа Рымскі ўручыў яму палій. Гэта асобая адзнака ў сьвятарскім адзеньні абазначае асаблівыя заслугі мітрапаліта і яго асаблівую набліжанасьць да Папы. Паводле мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, гэта ёсьць знакам увагі Папы Рымскага да ўсяго беларускага народа.

Пад час імшы група моладзі ўзьняла бел-чырвона-белыя сьцягі. Але потым гэтыя сьцягі зьніклі. Ня выключана, што прыбраць сьцягі прымусілі супрацоўнікі міліцыі, якіх тут вельмі многа.

Сьвята працягваецца ад учорашняга дня. Спачатку ў Будславе сустрэлі пілігрымаў. А 12-й ночы адбылася ўрачыстая імша і працэсія са сьвечкамі вакол сьвятыні.

XS
SM
MD
LG