Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікае маліцца за візыт Папы


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся да беларускіх пілігрымаў, якія 1-2 ліпеня возьмуць удзел ва ўрачыстасьцях у гонар Маці Божай Будслаўскай.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў маліцца за візыт Папы Рымскага ў Беларусь. Сам Папа адносна візыту сказаў: «Калі Бог дазволіць мне».

«Мы ўжо доўга, вельмі доўга чакаем Папу.Я заклікаю вас да малітвы ў інтэнцыі візыту сьвятога айца на Беларусь. Няхай гэтая просьба будзе яшчэ адной інтэнцыяй вашага пілігрымаваньня,» - гаворыцца ў звароце мітрапаліта.

Папа Бэнэдыкт XVI уручыў Тадэвушу Кандрусевічу палій Мітрапаліта Менска-Магілёўскага.
XS
SM
MD
LG