Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павялічыліся цэны на газ


Ад 1 ліпеня ўведзены новыя цэны на звадкаваны газ для запраўкі газавых балёнаў для насельніцтва. Пра гэта паведамляе міністэрства эканомікі Беларусі.

Цяпер адзін кіляграм будзе каштаваць тысячу рублёў. Раней гэты кошт для балёнаў аб’ёмам 1-27 літраў (0,4-11,4 кг) складаў 750 рублёў за кіляграм.

Ад 1 ліпеня грамадзяне за 1 балён аб’ёмам 5 літраў (2кг) мусяць заплаціць 2 000 рублёў. А 27-літровы (11,4 кг) балён цяпер каштуе 11400 рублёў.

Міністэрства эканомікі тлумачыць гэта тым, што ў пэрыяд ад 2005 па 2008 гады цана пакупкі газу для арганізацый “Белтрансгаз” неаднаразова падвышалася. У зьвязку з гэтым рэалізацыя газу ад 2006 года зьяўляецца стратнай. Каб зьліквідаваць страты ад рэалізацыі звадкаванага газу ў балёнах й вырашана падвысіць цэны да ўзроўню сабекошту.

Кіраўнік цэнтру Мізэсу Яраслаў Раманчук кажа, што гэта прадказальнае падвышэньне, бо цэны на газ наогул будуць расьці.

“Урад зробіць усё, каб зьменшыць фінансавую нагрузку на бюджэт і будзе перакладваць гэта на людзей”.
XS
SM
MD
LG