Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыянэра пасылаюць служыць да Паўлічэнкі


17-гадовы мазыранін Фёдар Чаранкоў сёньня адмовіўся ўзяць позву на праходжаньне вайсковай службы. Ён мяркуе, што мае права на адтэрміноўку, а яму яе ня хочуць даваць.

Фёдар вучыўся на першым курсе Інжынэрна-пэдагагічнага факультэту Мазырскага унівэрсытэту, быў адным зь лепшых студэнтаў.

Але пасьля ўдзелу ў акцыі супраць скасаваньня льготаў быў адлічаны з ВНУ за акадэмічную непасьпяховасьць і патрапіў пад прызыў у войска.

Участковы міліцыянт паведаміў бацьку Фёдара Юрыю Чаранкову, што яго сына зьбіраюцца накіраваць для праходжаньня службы ў частку №3214, якой кіруе палкоўнік Дзьмітры Паўлічэнка, і якая выкарыстоўваецца для разгонаў маніфэстацый апазыцыі.
Юры Чаранкоў кажа, што яго сына зьбіраюцца забраць у войска 20 ліпеня - праз 2 дні пасьля таго, як яму споўніцца 18 гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG