Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cуд Цэнтральнага раёна Менску арыштаваў на 10 сутак актывіста грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Яўгена Афнагеля.


Раней актывіст быў завочна асуджаны на 7 сутак арышту за ўдзел у дэманстрацыі 1 траўня. У выніку Яўгену Афнагелю давядзецца правесьці ў турме 17 сутак. Яўгена Афнагеля затрымалі 27 чэрвеня ў Менску. Ноч ён правёў у турме на Акрэсьціна.

Моладзевая актывістка Паліна Кур'яновіч апавяла «Свабодзе», што затрыманьне адбылося ў цэнтры Менску, на беразе Сьвіслачы, дзе сабралася каля 15 маладых людзей:

«Два спэцназаўцы зрабілі выгляд, што праходзяць міма, потым так хутка заварочваюць, падыходзяць менавіта да Яўгена, пытаюцца дакумэнты, прозьвішча, у гэты ж час пад'яжджае міліцэйская машына. Яго бяруць пад рукі і садзяць у машыну і адвозяць».

У судзе Яўгена зьвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Сьведкамі былі два спэцназаўцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG