Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камуністы стартавалі першымі


Сёньня з раніцы актывісты Партыі камуністаў беларускай панесьлі ў аблвыканкамы дакумэнты на сваіх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісіяў.


Прозьвішчы 18 кандыдатаў ад ПКБ зацьвердзілі на партыйным пленуме, які адбыўся 29 чэрвеня. Усе яны ўваходзяць у адзіны сьпіс кандыдатаў ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Як паведаміў “Свабодзе” кіраўнік Менскай абласной арганізацыі ПКБ Сяргей Абразоўскі, “дадзеныя на трох нашых прэтэндэнтаў у склад акруговых камісіяў зарэгістраваныя ў спэцыяльным журнале пад трыма першымі нумарамі. Адразу пасьля нас зарэгістраваліся і вылучэнцы БРСМ”.

XS
SM
MD
LG