Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Затрымалі Міхала Пашкевіча, раней асуджанага да “хатняй хіміі” па “справе 14”.

Калі суд прызнае яго вінаватым у хуліганстве, ён можа патрапіць у турму.

Як паведаміў “Свабодзе” лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, сёньня ўвечары быў затрыманы палітвязень Міхал Пашкевіч, які быў пакараны ўвесну па “справе 14”.

Лябедзька паведаміў, што сёньня адбылася палітрада партыі, сябрам якой зьяўляецца Пашкевіч, і ён быў дэлегаваны назіральнікам у Цэнтральную выбарчую камісію. Пасьля паседжаньня Міхал Пашкевіч накіраваўся на чыгуначны вакзал, дзе ў яго была прызначаная сустрэча, і там быў затрыманы.

“Ён толькі пасьпеў патэлефанаваць, што затрыманы невядома за што і яго вязуць у Кастрычніцкі РАУС. Я датэлефанаваўся да РАУС, і там мне паведамілі, што Пашкевіч зьдзейсьніў дробнае хуліганства. Зараз Міхал утрымліваецца ў турме на Акрэсьціна, суд адбудзецца ў панядзелак”, -- паведаміў Лябедзька. Ён дадаў, што паколькі Міхал раней быў асуджаны да так званай “хатняй хіміі”, то ў выпадку, калі суд прызнае яго вінаватым у дробным хуліганстве, Міхалу пагражае сапраўднае зьняволеньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG