Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П.Селін: “Блізкім часам прыеду ў Менск”


Сёньня канчаецца пяцігадовы тэрмін забароны на ўезд у Беларусь журналісту НТВ Паўлу Селіну за рэпартаж аб пахаваньні Васіля Быкава.

Пяць гадоў таму, 28 чэрвеня 2003 г., МЗС Беларусі пазбавіла журналісцкай акрэдытацыі ўласнага карэспандэнта расейскага тэлеканалу НТВ Паўла Селіна за ягоны рэпартаж аб пахаваньні Васіля Быкава. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прыняло пастанову аб дэпартацыі Селіна і забароне яму ўезду на тэрыторыю краіны на пяць гадоў. Сёньня гэты пацігадовы тэрмін скончваецца.
Нагадаем, што прэтэнзіяў да рэпартажаў па НТВ было некалькі. Кіраўніцтву Беларусі не спадабалася, што была агучаная інфармацыя, што ў Быкавых ўзьніклі праблемы з прапіскай у іх менскай кватэры, што пад час разьвітаньня ў Доме літаратара на патрабаваньне родных і блізкіх Быкава ўлады былі вымушаныя прыбраць дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг, і што ў часе руху жалобнай калёны па праспэкце Скарыны міліцыя адмыслова стварала заторы і замінала пахавальнай працэсіі.
Павал Селін: “Безумоўна, тады паведамленьне, што мяне высылаюць, было ў пэўным сэнсе нечаканасьцю, але ж усё да гэтага ішло. Было некалькі папярэджаньняў, і вусных, і афіцыйных пісьмовых, за некалькі гадоў майго знаходжаньня ў Беларусі, і ўсе яны былі зьвязаныя з маёй журналісцкай дзейнасьцю. Мясцовым уладам не падабалася, як я асьвятляю тую ці іншую падзею, зьвязаную ў асноўным, натуральна, зь дзейнасьцю апазыцыі ці з гучнымі "пасадкамі". І рэпартаж пра пахаваньне Быкава перапоўніў чашу цярплівасьці. Уласна, Васіль Быкаў, напэўна, для Лукашэнкі - адна з балючных тэмаў. Гэта не таямніца, што Быкаў зьехаў ў замежжа, фактычна эміграваўшы, з-за таго, што Лукашэнка прыйшоў да ўлады. Ён гэта сам неаднаразова казаў.
Гэтыя пяць гадоў былі для мене даволі плённыя. Дарэчы, я вельмі падрабязна асьвятляў "памаранчавую рэвалюцыю" ўва Ўкраіне, некалькі месяцаў правёў на Майдане. Там сустракаў і беларускіх знаёмых. Аднойчы шоў па Майдану, гляджу над намётам - Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Падышоў, крыкнуў - "Беларусы ёсьць?" І пачуў у адказ з намёту знаёмі хрыплы голас Славы Сіўчыка, які вылез увесь зьмерзлы ад холоду. Пасядзелі, сагрэліся. Словам пяць гадоў былі даволі прадуктыўныя, бо я, па-першае, папрацаваў у навінах. А потым, калі зьявіліся новыя праекты на НТВ, у тым ліку праграма "Максімум", а цяпер "Галоўны герой" -- я больш працую ў журналістыцы, якую англічане вызначаюць як "чалавечыя гісторыі". Але гэта вельмі блізка да публіцыстыкі і журналістыкі.
Безумоўна, я зьбіраюся прыехаць у Менск бліжэйшым часам. Па-першае, гэта справа прынцыпу, таму што "выперлі", і пяць гадоў я не наведваўся ў Менск, як бы мне гэтага не хацелася, паколькі я чалавек даволі законапаслухмяны. І другое -- я палюбіў Беларусь. Ёсьць побач краіна, якую ты палюбіў, а туды ты ня можаш патрапіць, і можаш ляцець толькі самалётам над ёй. Але бліжэйшым часам – прыеду”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG