Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі супроць разгляду ў ААН скаргі па справе А.Казуліна


Беларускія ўлады супроць таго, каб у камітэце правоў чалавека ААН разглядалася скарга па справе былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч са спасылкай на дакумэнты, зь якімі яго азнаёмілі ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі.

“Летась разам з Вольгай Казулінай мы падалі ў камітэт правоў чалавека ААН скаргу на парушэньні ўладамі Беларусі міжнароднага пакту “Аб грамадзянскіх і палітычных правах” адносна Аляксандра Казуліна. Зараз я азнаёміўся з адказам прадстаўніцтва Беларусі ў ААН, дасланым у Жэнэву. Там сказана, нібыта заяўнікі — Вольга Казуліна, дачка палітыка, і я, ягоны былы адвакат, — што мы ня маем ад яго паўнамоцтваў падаваць скаргу. На гэтай падставе разгляд скаргі беларускія дыпляматы лічаць “непажаданым”.

Да 25 жніўня Ігар Рынкевіч мае намер пераслаць у Жэнэву дадатковыя дакумэнты, якія пацьвердзяць ягоныя паўнамоцтвы, а таксама паўнамоцтвы Вольгі Казулінай. “Не сумняваюся, што на восеньскай сэсіі ААН у камітэце правоў чалавека наша скарга будзе разгледжана па сутнасьці, а справа “Аляксандар Казулін супроць ураду Беларусі” будзе выйграна”, — сказаў “Свабодзе” Ігар Рынкевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG