Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навошта Менску такія дарагія гатэлі?


Агляд недзяржаўнага друку 27 червеня: “Комсомольская правда”, “Народная Воля”, “Рэгіянальная газэта”.

Газэта “Комсомольская правда” ў артыкуле пад загалоўкам “Кожны трэці выпускнік праваліў тэст па расейскай?” высьвятляе, чаму асноўная колькасьць абітурыентаў не набрала нават сярэдзіны 100-бальнай шкалы. Колькі дакладна абітурыентаў цяпер выбылі з уступнай кампаніі, пакуль невядома. Падрабязнасьці – у сьвежым нумары газэты.
Прынцэса Манака Стэфані знаходзіцца ў Менску. Яна прыехала падтрымаць сваю дачку Палін і штодня знаходзіцца на трыбуне менскага басэйну. Чытайце пра гэта ў сёньняшняй “Комсомольской правде”.
Карэспандэнт “Народнай Волі” Алесь Сівы прайшоўся позна ўвечары па новых дарагіх гатэлях Менску:
“Калі прайсьціся ўвечары па гэтых гатэлях, то мы не заўважым у вокнах сьвятла. У рэстарацыі гатэлю “Эўропа” сядзелі за столікам толькі два чалавекі. Паўстае пытаньне: навошта нам такія дарагія гатэлі? Няўжо ў нас столькі багатых кліентаў, што мы дазваляем сабе такую раскошу, як будаваньне гатэляў? Пытаньне тут спрэчнае, бо прыватны капітал укладае грошы ў гэтыя гатэлі, і з аднаго боку гэта добра. З другога боку, у нас няма прыстойных чатырохзоркавых гатэляў, бо на сёньняшні дзень, па маёй інфармацыі, той жа гатэль “Мінск” і “Вікторыя” працэнтаў на 90-95 заселеныя”.
Праз год пасьля юбілейнай экспэдыцыі па падарожжах графа Тышкевіча беларускія і літоўскія ўдзельнікі зноў паплылі разам па Віліі. Адразу пасьля прыбыцьця групы на тэрыторыю Літвы карэспандэнт маладэчанскай “Рэгіянальнай газэты” запісаў інтэрвію з удзельнікамі вандроўкі.
У артыкуле пад загалоўкам “Неспартыўныя паводзіны” маладэчанская “Рэгіянальная газэта” распавядае пра затрыманьне кіраўнікоў спартовай базы “Вілія”. Іх падазраюць у вымагальніцтве і атрыманьні хабару. Службовыя асобы, паводле зьвестак міліцыянтаў, атрымлівалі хабар за станоўчае вырашэньне пытаньня ў падпісаньні акту прыёмкі аб’ектаў будаўніцтва.
XS
SM
MD
LG