Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія алігархі чакаюць вялікай прыватызацыі ў Беларусі


“Улады Беларусі пакуль не гатовыя да прыватызацыі асноўных галінаў сваёй эканомікі” – такое меркаваньне выказаў у інтэрвію газэце "Коммерсант" кіраўнік адной з буйнейшых расейскіх нафтавых кампаній "Лукойл" Вагіт Алекпераў.

“Але мы заўсёды гатовыя вярнуцца да гэтага пытаньня і пачаць лічыць эфэктыўнасьць набыткаў з улікам заканадаўчых актаў, якія будуць прынятыя ў межах гэтай прыватызацыі”, – дадаў ён.

Паводле Алекперава, “Лукойл” пакуль не вядзе перамоваў зь беларускімі ўладамі пра свой удзел у прыватызацыі прадпрыемстваў беларускага нафтахімічнага комплексу “Нафтан” і “Палімір” Паводле яго, акцыі абодвух прадпрыемстваў будуць прадавацца адным пакетам. 30 траўня прэм'ер-міністар Сяргей Сідорскі заявіў, што перамовы з патэнцыйнымі інвэстарамі наконт продажу акцый гэтых двух прадпрыемстваў працягваюцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG