Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Маскоўскі суд Менску пачаў разгляд пазову Ф.Вячоркі аб аднаўленьня на вучобе ў БДУ. За апошнія гады з палітычных прычын беларускія ВНУ выключылі дзясяткі студэнтаў. ТЭМА ДНЯ.


Студэнты, адлічаныя зь беларускіх вышэйшых навучальных установаў па палітычных матывах, маюць магчымасьць працягваць адукацыю за мяжой у рамках праграмы імя Кастуся Каліноўскага ў Польшчы.. Сёньня студэнты могуць нават выбраць, у якой ВНУ і па якой спэцыяльнасьці яны хацелі б вучыцца далей.

Дэканаты вышэйшых навучальных установаў пасьля візыту супрацоўнікаў КДБ, каб ня мець праблемаў, ідуць на выключэньне студэнтаў з фармулёўкай “за акадэмічную непасьпяховасьць”. У Мазыры адлічылі двух студэнтаў — актывістаў Маладога фронту, у Полацку — Касю Салаўёву, у Менску — Франка Вячорку.

Франка Вячорку выключылі з трэцяга курсу факультэту журналістыкі БДУ ў лютым гэтага году.

Каб быць выключаным студэнтам у Аўстрыі, трэба праваліць экзамэн 5 разоў

“У часе маёй камандзіроўкі ў Вену мне ўдалося пагутарыць са старшынёй Нацыянальнага зьвязу студэнтаў Аўстрыі Лізай Шындлер...”

Франак Вячорка: “Усё было падобна на суцэльны фарс”

“Мы ўжо мелі папярэднюю гутарку з судзьдзёй і прадстаўнікамі ўнівэрсытэту. Яны настроеныя адказаць на маю скаргу аргумэнтамі, маўляў, я кепска вучыўся, працэдура не была парушана. Я зьбіраюся даказаць, што адзнакі пастаўленыя ад імя камісіяў былі несправядлівыя, неаб’ектыўныя. А па-другое, была парушана працэдура, у мяне не было магчымасьці пераздаць абодва іспыты.”


Адлічаных студэнтаў-апазыцыянэраў стала менш

Пасьля таго як у 2006 годзе замежныя ўнівэрсытэты прынялі на вучобу некалькі дзясяткаў студэнтаў, у Беларусі рэзка скарацілася колькасьць адлічаных па палітычных матывах.


К.Салаўёва: “Уцякаць зь Беларусі не хачу”


20-гадовая актывістка “Маладога фронту” Кася Салаўёва хоча абраць такую форму навучаньня, каб застацца ў Беларусі. У сьнежні мінулага году дзяўчыну з палітычных матываў адлічылі з другога курсу гісторыка-філялягічнага факультэту Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.


Студэнтаў-“каліноўцаў” – каля трохсот


Адлічаныя з навучальных установаў Беларусі паводле палітычных прычынаў студэнты маюць магчымасьць працягнуць навучаньне за межамі краіны. Найперш гэтаму спрыяе праграма імя Кастуся Каліноўскага, якой у Беларусі апякуецца Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”.


Франак Вячорка супраць БДУ: суд за адукацыю



У судовай позьве Франка Вячоркі адказчыкам пазначаны Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт. Але на прысутнасьць рэктара БДУ Васіля Стражава сп.Вячорка не разьлічвае.



XS
SM
MD
LG