Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Субач: міліцыянты ў нас раўнейшыя


Прадпрымальнік Міхась Субач, які быў асуджаны за нібыта арганізацыю групавых дзеяньняў, якія парушылі грамадзкі парадак падчас акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня, лічыць, што прысуд міліцыянтам у справе “жывога шчыта” паказальны для сучаснай беларускай сыстэмы.


“Гэта вельмі несправядлівы прысуд у параўнаньні зь іншымі прысудамі. Але ён таксама дэманструе, што ў нашай судовай сыстэме ёсьць шмат залежнасьцяў ад уладаў і ад розных дзяржаўных установаў.

Напрыклад, наш сябра Андрэй Кім, які нібыта адштурхнуў міліцыянта, атрымаў паўтара года калёніі. А міліцыянты, якія даводзяць сытуацыю да такога стану, што людзей могуць забіць, атрымліваюць вось такі мяккі прысуд.

Ёсьць такі выраз аднаго ангельскага пісьменьніка, што ёсьць людзі роўныя, а ёсьць раўнейшыя. Вось так і атрымліваецца, што міліцыянты ў нас раўнейшыя”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG