Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутата парлямэнту Эстоніі і дэпутата Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэса Хэркеля 24 чэрвеня абралі намесьнікам старшыні падкамітэту па Беларусі ў ПАРЭ.


Цяпер ён стане правай рукой старшыні падкамітэту дэпутаткі з Фінляндыі Сінікі Хурскайнэн.

Сустаршыня Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька, які прысутнічаў пры абраньні спадара Хэркеля, так камэнтуе гэтае рашэньне:

“У падкамітэце ўжо даволі шмат парлямэнтароў – з Вялікай Брытаніі, Расеі, балтыйскіх дзяржаваў... А цікавасьць да Беларусі расьце ў кантэксьце парлямэнцкіх выбараў. Таму і спатрэбіўся намесьнік”.

Раней Андрэс Хэркель быў старшынём падкамітэту. Менавіта ягоная актыўная праца на гэтай пасадзе і стала падставай для новага абраньня.

Падкамітэт па Беларусі створаны пры Палітычным камітэце, які ачольвае дэпутат з Швэцыі Горан Ліндблат. Такім чынам, беларуская праблематыка становіцца на кантролі скандынаваў.

XS
SM
MD
LG