Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пагасла сьвятло


На Лукомльскай ГРЭС (Віцебская вобласьць) спыніўся адзін з генэратараў.


У некаторых раёнах Беларусі адключана электраэнэргія, паведамляе Інтэрфакс.

У Міністэрстве ў справе надзвычайных сытуацыях паведамілі, што прычыны выключэньня электрагенэратара ўдакладняюцца.

Першы намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Эдуар Таўпянец паведаміў , што “уведзенае часовае абмежаваньне на спажываньне электрычнай энэргіі”.

Чыноўнік запэўніў, што сур’ёзных праблемаў узьнікнуць не павінна: “Няма ніякай панікі, сытуацыя пад кантролем”

Электрычнасьці няма ў некаторых населеных пунктах Берасьцейскай, Гарадзенскай, Менскай абласьцях і Менску.

Інтэрфакс са спасылка на прадстаўніка Міністэрста энэргетыкі перадае, што Лукомльская ГРЭС “аднаўляе выпрацоўку энэргіі”. Той самы суразмоўца зазначыў, што прычыны аварыі дагэтуль невысьветленыя.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG