Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гародніна ў Менску даражэй, чым у Ню-Ёрку


Агляд недзяржаўнага друку 25 чэрвеня: “Вольны горад”, “Вечерний Бобруйск”, “Инфо-курьер”, “Комсомольская правда”

Крычаўская газэта “Вольны горад” аналізуе, да чаго прывядзе новае аб’яднаньне калгасаў і прадпрыемстваў у буйное аграпрадпрыемства ў Краснапольлі. Аўтары параўноўваюць старую мадэль стварэньня аграрных комплексаў часоў адміністрацыйна-каманднай сыстэмы і цяперашнія пераўтварэньні.
Газэта “Вечерний Бобруйск” распавядае пра падрыхтоўку да сьвятаў. У выходныя жыхары Бабруйску будуць адзначаць Дзень гораду. Стартуе фэстываль “Вянок дружбы”. Калектывы розных краінаў будуць дэманстраваць народнае мастацтва. Апроч таго, габрэйская суполка будзе адзначаць сваё 500-годзьдзе. А ў лядовым палацы шоў Ільлі Авэрбуха. Квіткоў у продажы ўжо няма.
Слуцкая газэта Инфо-курьер” распавядае пра наступствы моцнага дажджу.
“Пасьля ліўня з градам дачнікі падлічваюць тыя выдаткі, якія ім нанесла стыхія, – расказвае карэспандэнт газэты Алег Дастанка. – Шмат каму давядзецца зноў высаджваць агуркі, памідоры. Летась было зусім мала яблык. Гэтым летам град пазьбіваў яблыкі, сьлівы, вішні. Дачнікі радаваліся, што ўраджай будзе добры, тым больш, што надвор’е спрыяла, але ж град зрабіў свае карэктывы”.
Кошты ў Беларусі на гародніну наблізіліся да маскоўскіх коштаў. У Менску морква, капуста і цыбуля каштуюць даражэй, чым у Ню-Ёрку. Беларусы, калі выяжджаюць за мяжу, пераконваюцца, што на радзіме ўсе дорага. “Комсомольская правда” параўноўвае кошты на гародніну ў Менску і ў іншых сталіцах сьвету.
“Комсомолка” дасьледуе пытаньне: чаму абітурыенты ведалі задачы тэсту па матэматыцы напярэдадні цэнтралізаванага тэставаньня. Нават у рэдакцыі газэты за некалькі дзён да здачы тэсту зьявіліся заданьні. Адкуль прасачылася інфармацыя? Адказы на гэтыя пытаньні ў сьвежым нумары газэты.
XS
SM
MD
LG