Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыялёг зь беларускім бокам аб бясплатных ізраільскіх візах не ўдаецца


Увядзеньню бясплатных ізраільскіх віз для беларускіх грамадзян перашкаджае адсутнасць перамоў, лічыць пасол Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Зэеў Бен-Ар'е.

Паводле БелаПАН

У інтэрвію кампаніі пасол зазначыў, што на працягу апошніх чатырох гадоў паміж консульскімі службамі Ізраілю і Беларусі "не атрымліваецца дыялёг", хаця абодва бакі ў ім зацікаўленыя.

Паводле словаў дыплямата, кожны бок па-свойму бачыць прычыны адсутнасьці дыялёгу. "Мы прапануем зрабіць візы бясплатнымі. А беларускі бок выставіў прапановы аб адмене платы за візы для непаўналетніх і старых грамадзян. Паколькі ў Ізраілю няма такой практыкі, мы б хацелі азнаёміцца з адпаведнымі дамоваміі, што рэглямэнтуюць консульскія адносіны Беларусі з іншымі краінамі, дзе выкарыстоўваецца прынцып вызваленьня ад платы за візы на падставе ўзроставых крытэрыяў.

Пасля працяглай паўзы 23 кастрычніка 2007 году беларускі консул у Ізраілі паўторна падаў сваю прапанову на чарговай сустрэчы зь кіраўніком дагаворнага аддзелу ізраільскага МЗС. І хаця мы зноў патлумачылі сваю пазыцыю, беларускі бок лічыць, што ён не атрымаў адказу на сваю прапанову. Мы ж мяркуем, што сустрэча зь беларускім прадстаўніком у МЗС Ізраілю і зьяўляецца нашым афіцыйным адказам", — сказаў Зэеў Бен-Ар'е.

XS
SM
MD
LG