Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ на саміце лідэраў дэмакратычнага зьвязу


У Парыжы адбываецца саміт лідэраў партыяў Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу, асацыяваным сябрам якога партыя БНФ

Мы зьвязаліся з намесьнікам старшыні партыі Вінцуком Вячоркам

Вячорка: "На гэтым паседжаньні будзе старшыняваць прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, які партыйны лідэр "Зьвязу ў падтрымку рэспублікі".

Прысутнічаюць на сходзе дэлегацыі больш як 50-ці партыяў усяго сьвету - з Эўропы, з Злучаных Штатаў - Рэспубліканская партыя і мноства іншых.

Мяркуецца прыезд многіх прэм'ер-міністраў. І прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі.

Заўтра будзе прыём у Елісейскім палацы, а пасьлязаўтра, пасьля сэкцыйных паседжаньняў будуць пленарныя паседжаньні".
XS
SM
MD
LG