Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 аўтобусаў МАЗ агульным коштам 11 мільёнаў эўра будуць адпраўленыя на Кубу.


Сёньня Палата прадстаўнікоў ратыфікавала адпаведнае рашэньне ўраду.

Пад гэты кантракт Беларусбанк выдае кубінцам крэдыт — 85% ад агульнага кошту. Гарантыі вяртаньня грошай даў урад Кубы.

Намесьнік старшыні камісіі міжнародных спраў у Палаце прадстаўнікоў Сяргей Касьцян адзначыў: на мінулым тыдні Эўразьвяз скасаваў эканамічныя санкцыі супраць Кубы.

“На гэтым тле нам вельмі важна быць як на кубінскім, так і на лацінаамэрыканскім рынку”, — падкрэсьліў дэпутат.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG