Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Моладзь расчараваная ў выбарах. З выказваньняў прадстаўнікоў уладаў было зразумела, што выбары ня будуць дэмакратычнымі. Малады фронт упэўнены, што гэтыя выбары — чарговая гульня з боку ўладаў”, — заявіла прадстаўніца незарэгістраванай моладзевай арганізацыі Наста Палажанка.


“Малады фронт зладзіць сваю кампанію — кампанію байкоту гэтых выбараў, кампанію, якая будзе праходзіць пад лёзунгам: “Беларусь, твой голас ужо скрадзены, і адстаяць яго магчыма толькі на плошчы. Малады фронт рыхтуе людзей да выхаду на вуліцы, каб менавіта там паказаць, што нас шмат”, — паведаміла Наста.

Моладзевая актывістка разважае, ці мае сэнс удзельнічаць у выбарчай кампаніі: “Шмат хто кажа: нам дадзены шанец, нам трэба яго выкарыстоўваць. Некаторыя ідуць на выбары, каб атрымаць мандат. Усе мы памятаем выказваньні Лукашэнкі, што некалькі прадстаўнікоў апазыцыі патрапяць у парлямэнт. Гэта дасьць магчымасьць паказаць міжнароднай супольнасьці, наколькі наш парлямэнт стаў дэмакратычны. Маўляў, паглядзіце: тут ёсьць прадстаўнікі ад апазыцыі, усё нармалёва — выбары прайшлі дэмакратычна, ніякіх фальшаваньняў”.

“Пры ўсім гэтым тыя людзі ня здольныя будуць вырашыць нейкую сытуацыю, паўплываць на вырашэньне праблемаў”, — зазначае прадстаўніца МФ.

“Ёсьць людзі, якія зараз разглядаюць варыянт частковага байкоту. Для Маладога фронту гэта дзіўна. Як можна агітаваць за сябе некалькі месяцаў? Навошта падманваць людзей?” — задаецца пытаньнямі Наста Палажанка.

“Мне падаецца, што гэтая кампанія менш зарганізаваная. Дэмакратычныя сілы дагэтуль ня ведаюць, якім шляхам пойдуць”, — падкрэсьлівае моладзевая актывістка, параўноўваючы сытуацыю з папярэднімі кампаніямі выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG