Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чытаем Быкава. Публіцыст Андрэй Дынько чытае прадмову Васіля Быкава для кнігі Аляксандра Уліцёнка "Іншадумцы", у якой былі зьмешчаныя інтэрвію зь Уладзімерам Арловым, Вінцуком Вячоркам, Віктарам Івашкевічам, Зянонам Пазьняком, Міхасём Ткачовым, Станіславам Шушкевічам ды іншымі дзеячамі дэмакратычнага руху канца 1980-пачатку 1990-ых гадоў.

Па прафэсіі пісьменьнік, Быкаў быў таксама вялікім мудрацом, настаўнікам паводзінаў, сучасным Сакратам. Для яго важна было ня толькі тое, што ён пісаў, але і як жыў, што гаварыў, як дзейнічаў. Праз сваю праўдзівасьць, але адначасова антычныя стрыманасьць, пачуцьце меры, рэалізм, і праз уменьне заставацца нязьменным, ці вакол гучаць хлусьня або праўда, а ці ганьба або хвала, ён і зрабіўся найбольшым духоўным аўтарытэтам.

Пакаленьне Быкава — і ягоная проза ў тым ліку — зрабіла войны і таталітарызм у Эўропе зьявамі малаімавернымі і злачыннымі.

Як пісьменьнік, ён дасьледаваў паводзіны чалавека, пастаўленага перад маральным выбарам.
Як настаўнік паводзінаў, ён сам рабіў такі выбар.

Супраць нацыстаў ён ваяваў. Пры саветах ён адмовіўся ўступіць у Камуністычную партыю. Супраць Лукашэнкі ён змагаўся як толькі мог.

Быкаў без ваганьняў падтрымаў і да канца жыцьця адстойваў выбар дэмакратычнай палітычнай сыстэмы. Адстойваў каштоўнасьць свабоды і палітычныя правы грамадзянаў. Таму ў 1991 годзе, калі яшчэ стаяў таталітарны СССР, Быкаў напісаў прадмову да адной зь першых кніг, прысьвечаных арганізаваным праціўнікам савецкага рэжыму. Гэта глыбокі па сваіх ідэях уступ да кнігі Аляксандра Ўліцёнка “Іншадумцы” я і прачытаю.



Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.

XS
SM
MD
LG