Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабоду Казуліну!


Пададзеныя заявы на пікетаваньне ў абарону А.Казуліна. Заяўнікі з БСДП (Грамада) просяць у менскіх уладаў дазволу адразу на тры пікеты: на плошчы Бангалор, на вуліцы Арлоўскай і ў парку 50-годзьдзя Кастрычніка.


Пікеты плянуецца правесьці 13 ліпеня, калі споўніцца два гады, як быў асуджаны былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін.

Нагадаем, палітыка асудзілі паводле абвінавачаньня ў хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў на 5,5 года зьняволеньня.

“За гэтыя два гады ў Менску дазвалялі прыкладна адзін пікет зь дзесяці заяўленых, а па рэспубліцы сытуацыя яшчэ горшая. Але мы ня маем намеру адмаўляцца ад такой формы барацьбы за вызваленьне нашага лідэра”, — паведаміў “Свабодзе” былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG