Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"За часы незалежнасьці ў мастацтве зроблена шмат"


Помнік Францыску Скарыне ў скверы БДУ

Помнік Францыску Скарыне ў скверы БДУ

Спэцыфічная вэрсія нацыянальнага рамантызму са значным даважкам савецкага афіцыёзу – гэтак акрэсьліў мастацкі стыль скульптуры і манумэнтальнага мастацтва Беларусі часоў незалежнасьці мастацтвазнаўца Пётра Васілеўскі.


Спадар Васілеўскі перакананы, што за часы незалежнасьці ў манумэнтальным мастацтве зроблена шмат:

“За 17 гадоў незалежнасьці помнікаў нацыянальным дзеячам пабудавана болей, чым за ўсе папярэднія гады савецкага часу: гэта і помнік Агінскаму ў Маладэчне, і помнікі Міцкевічу ў Менску і Наваградку, і помнік князю Давыду ў Давыд-Гарадку... І пры гэтым ёсьць афіцыёз, які таксама нясе ў сабе адбітак часу. Помнік міліцыянтам на горцы каля Мінабароны – гэта спэцыфічны знак нашага часу. Я ня ўпэўнены, што ён доўга прастаіць на гэтым месцы, але час ён вельмі характарызуе”.

Паводле спадара Васілеўскага, рана казаць, якія з цяперашніх помнікаў будуць лічыцца шэдэўрамі, – гэта вызначыць час.

“На сёньняшні момант да шэдэўраў мы сёньня не дарасьлі па адной прычыне: у дзяржаве і грамадзтве не выяўленыя эстэтычныя і маральныя крытэрыі, што для нас значна. Перш, чым зьявіліся шэдэўры вялікіх мэксіканцаў Рывера, Роска і Сікейраса, нацыя канкрэтна вызначылася ў адносінах да сваёй гісторыі: што ў ёй кепскае, што ў ёй добрае, хто ў ёй герой, а хто антыгерой. І ўжо пасьля гэтага мастакі працавалі ў межах таго, як нацыя гэта разумее. А паколькі ў нас яшчэ не вызначана, што мы лічым сваім, што чужым, дзе наша дзе нянаша, адпаведна і мастак працуе мэтадам “тыка”. Калі атрымліваецца, а калі й не...”

Зьяўленьне скульптур Жбанава на Камароўцы і ў Міхайлаўскім сквэры Пётра Васілеўскі лічыць рэвалюцыяй у Менску.

“Да гэтага ў Менску былі помнікі Дзяржынскаму, Грыцаўцу, плястыка, прысьвечаная важнейшым падзеям нацыянальнай гісторыі. Чысты сацрэалізм і ідэалёгія. І вось зьяўляюцца выдатныя абсалютна рэчы, якія зьвернутыя да канкрэтнага чалавека: нейкае дзяўчо з парасонам, нейкая дзяўчына з доўгімі нагамі, нейкі дзядзька з цыгарэтай. Для Менску гэта была рэвалюцыя... Адсюль гэта пайшло далей па Беларусі”.
XS
SM
MD
LG