Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомы беларускі архітэктар Леанід Левін не змог прыгадаць помнікаў і іншых твораў манумэнтальнага мастацтва, узведзеных у часы незалежнай Беларусі, якія можна было б назваць шэдэўрамі.


“На жаль, нашая эпоха вельмі моцна пераклікаецца зь мінулымі гадамі. І цяжка нашчадкам будзе вызначыць, што з помнікаў было пастаўлена сёньня, а што ў 70-я ці 80-я гады. У нас няма нейкага кроку наперад, які б істотна выявіў сябе як твар нашага часу”.

Паводле спадара Левіна, тыповы паўтор старых канцэпцый -- помнік памежнікам у Гародні.

“Беларуская школа ляжыць у традыцыях сацрэалізму, і гэтая традыцыя й цяпер захоўваецца. Нам яшчэ патрэбна выпрацаваць свой, новы беларускі стыль. Але мы пакуль ня рухаемся. Мы стаім на месцы”, перакананы Леанід Левін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG