Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наста Азарка: “У Быкава ворагі - звычайныя людзі”


Чытаем Быкава. Актывістка “Маладога Фронту” Наста Азарка выбрала фрагмэнт з аповесьці Васіля Быкава “Знак бяды”

Васіль Быкаў у сваіх творах - творах пра вайну - паказваў жыцьцё простых людзей. Ён паказваў іх страх, паказваў іх незразумеласьць таго, што рушаць нашую зямлю. Ён паказваў тое, што людзі ня ведаюць, чаго чакаць ад захопнікаў.

Людзі, якія жылі тады, думалі, што вораг іхні - гэта не чалавек, гэта нейкая пачвара, якую, мусіць, малявалі тады іхнія думкі: вось яны жылі мірна, вось яны працавалі, уладкоўвалі сваё жыцьцё, і тут раптам нехта хоча забраць усё гэта, нехта хоча ўсё перайначыць.

І вось, сутыкнуўшыся зь немцамі, Васіль Быкаў паказвае, што гэта таксама звычайныя людзі. Салдаты, якія прыйшлі заваёўнікамі, мелі такія самыя рукі і ногі, мелі такі самы выгляд, як і нашыя людзі, і іх зусім ня трэба баяцца. Страх - гэта надварот, страх надае больш сілы нашым ворагам. А калі мы будзем успрымаць іх як звычайных людзей, як нашых суседзяў - у нас будзе больш шанцаў іх перамагчы, таму што мы ведаем іхнія слабасьці, ведаем, што насамрэч гэта не пачвары, што іх таксама можна зьнішчыць.

Упершыню пазнаёміўшыся з творамі пісьменьніка ў школе, мы вучымся ўспрымаць сьвет такім, якім ён быў насамрэч. Мы вучымся ўспрымаць нашых ворагаў такімі, якія мы ёсьць. Мы вучымся на творах гэтага магутнага пісьменьніка паважаць жыцьцё ня толькі сваё, але і нашых ворагаў. Таму што толькі ўспрымаючы іх як чалавекаў – мы пераможам.



Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG