Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што насьмяшыла дэпутатаў у законе аб друку


Агляд недзяржаўнага друку 23 чэрвеня: "Белорусы і рынок", "Гоман Барысаўшчыны", "Белгазета".

Газэта “Белорусы и рынок” прапануе чытачам артыкул пра тое, як у Палаце прадстаўнікоў прымаўся праект закону аб СМІ. Чытачы даведаюцца ня толькі пра працэдуру, але й пра жарты дэпутатаў наконт таго, што БАЖ раней крытыкаваў стары закон аб СМІ за рэпрэсіўнасьць, а цяпер намагаецца хаця б захаваць яго ў старой рэдакцыі.
Адзін з разьдзелаў газэты прысьвечаны выбарчай кампаніі. У прыватнасьці аналізуецца сытуацыя ў партыі БНФ. Ці азначае выключэньне з партыі Алеся Міхалевіча пачатак расколу ў партыі? Ці змогуць апазыцыянэры засяродзіцца на вырашэньні важнейшых задач? Адказы ў сьвежым нумары газэты “Белорусы и рынок”.
Газэта “Гоман Барысаўшчыны” на першай паласе зьмясьціла фотаздымкі батарэй часоў Напалеонаўскай кампаніі. Людзі ў форме камунальнай службы сьпілавалі ўсе крыжы. Аўтары публікацыі высьветлілі, што традыцыя ставіць крыжы на месцы гібелі людзей існуе даўно. Пасьля вайны 1812 году крыжы ставілі на месцы расстрэлаў палітрэпрэсаваных. Цяпер зьніклі й крыжы, якія два гады таму ўсталявалі, каб ушанаваць памяць Юркі Моніча.
Паколькі ў Барысаве ў верасьні будзе адзначацца Дзень беларускага пісьменства, чытачам прапануюць вялікі матэрыял пад загалоўкам “Літаратурная Барысаўшчына”. Больш за 60 розных літаратараў – паэтаў, пісьменьнікаў – нарадзіліся ці жылі доўгі час на Барысаўшчыне.
Аўтары зрабілі зьмястоўны матэрыял пра Мядоцкі край. Гаворыць аўтар Міхась Шмідт:
“У матэрыяле робіцца спроба абагульніць усе зьвесткі пра рэгіён у межах аднаго сельсавету. Гэта й месцазнаходжаньне, рэльеф, карысныя выкапні, рэкі, азёры, вёскі, жыхары. Зьвесткі пра гаспадарчую дзейнасьць. Інфармацыя пра засяленьне краю, як гэта адбывалася”.
Тэма нумару сёньняшняй “Белгазеты” прысьвечана бел-чырвона-беламу сьцягу. Міністэрства юстыцыі адмовілася надаць бел-чырвона-беламу сьцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. У Міністэрства зьвярталася добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі й культуры. Чытачы даведаюцца пра выказваньні гісторыкаў. Да якіх высноваў прыйшлі аўтары публікацыі? Чытайце ў сёньняшнім нумары “Белгазеты”.
У рубрыцы “Візаві” абмяркоўваюцца папраўкі ў закон аб рэкляме. Аўтары высьвятляюць, да чаго прывядзе забарона сэксуальных паслугаў. На старонках газэты выказваюцца дэпутатка Ганна Гурава і вядомы расейскі сэксапатоляг Сяргей Агаркаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG