Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці наблізіў кардынал Бэртонэ візыт папы?


Што стаіць за зваротам беларускай улады да Ватыкану? Наколькі візыт дзяржсакратара Ватыкану наблізіў візыт у Беларусь папы Рымскага? Калі візыт папы адбудзецца – што атрымаюць ад яго ўлады?

На пытаньні “Свабоды” адказвае праваслаўны сьвятар Аляксандар Шрамко.
Глод: “Ініцыятыва кантактаў з Ватыканам ідзе зь Менску. Як зь Менску каталіцкага, так і, нават найперш, зь Менску афіцыйнага. На ваш погляд, чаму адбываецца менавіта так?”
Шрамко: “У апошні час беларуская дзяржава вельмі ідзе насустрач Ватыкану. Ужо неаднаразова казалі, што рыхтуецца Канкардат з Ватыканам. Я думаю, што тут трэба ўлічваць рэпутацыю беларускіх уладаў. Сёньня высокія дзяржаўныя асобы ня могуць нават выехаць у многія краіны. Вось яны і шукаюць кагосьці. З аднаго боку, каб гэта быў нехта эўрапейскага кшталту. А з другога – каб зь ім можна было дамаўляцца.
А каталікі заўжды згодныя на кампраміс. Яны ж нават з Фідэлем Кастрам знайшлі агульную мову. Так што, як я думаю, ёсьць спадзяваньні прарваць блякаду праз Ватыкан. Таму што сам па сабе Ватыкан – усё ж такі эўрапейская дзяржава. І яна мае ўплыў у мностве краінаў”.
Каталікі заўжды згодныя на кампраміс. Так што, я думаю, ёсьць спадзяваньні прарваць блякаду праз Ватыкан

Глод: “Наколькі, на Ваш погляд, візыт кардынала Бэртонэ наблізіў прыезд у Беларусь папы рымскага? І ці наагул магчымы такі візыт?”

Шрамко: “Я думаю, што магчымы. Тут неяк сышліся інтарэсы каталіцкай царквы і дзяржавы. Нездарма мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсьліваў, што гэта візыт дзяржаўны. І што менавіта дзяржава запрасіла такога высокага рэлігійнага дзеяча – другога чалавека ў Ватыкане. І наступным можа быць ужо толькі папа рымскі”.

Глод: “Давайце ўявім сабе, што візыт рымскага першагерарха адбудзецца. Што можа атрымаць ад гэтага ўлада?”
Шрамко: “Калі глядзець з рэлігійнай пазыцыі, дык, зразумела, што калі першы чалавек царквы, такі як папа рымскі, прыяжджае да вернікаў, для іх гэта будзе натхненьне. Але ў агульнаграмадзкім сэнсе – дык тут пакуль невядома. Тут важна, хто і як зможа выгадаць.
Зразумела, што беларуская дзяржава найперш хоча палепшыць свой імідж. Але не праз саступкі: прыкладам, выпусьціць на волю тых, каго несправядліва асудзілі. Улады гэтага ня хочуць. Яны хочуць паказаць праз тэлевізію, што мы сябруем з такім вялікім чалавекам, якога прызнае ўвесь сьвет. А ён прызнае нас. І такім чынам, падняць свой імідж праз чыста прэзэнтатыўныя мерапрыемствы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG