Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць гадоў таму пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Пісьменьнік памёр 22 чэрвеня 2003 году ў Бараўлянах пад Менскам.

Апошнія гады жыцьця Быкаў правёў на чужыне, са сьнежня 2002 году ён жыў у Празе. Ён прыляцеў ў Менск 23 траўня, дзе праходзіў курс хіміятэрапіі пасьля апэрацыі. Нягледзячы на цяжкую хваробу, Быкаў уважліва сачыў за падзеямі, і сваё апошняе інтэрвію за два тыдні да сьмерці ён даў Свабодзе, з нагоды закрыцьця ўладамі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.

Васіль Быкаў: "Тое, што робіцца зь беларускім ліцэем на працягу апошніх год, увогуле зразумела і зьяўляецца складовай часткай, я думаю, агульнай палітыкі ў адносінах да нацыянальнай культуры і беларускай мовы. І калі гэты ліцэй не зачынілі яшчэ некалькі год таму назад, дык толькі таму, што адклалі гэтую апэрацыю, каб яе расьцягнуць. Каб увогуле, мабыць, не рабіць шуму. Ну але я думаю, што барацьба ліцэістаў, выкладчыкаў усё-такі павінна прынесьці нейкі плён. І таму ўсімі даступнымі спосабамі трэба змагацца за родную мову".

9 чэрвеня Быкаў быў шпіталізаваны ў анкалягічны цэнтар ў Бараўлянах. 22 чэрвеня ў 20 гадзін 30 хвілінаў лекары канстатавалі сьмерць.

Разьвітацца з Васілём Быкавым 25 чэрвеня да Дому літаратара прыйшлі тысячы людзей. Пасьля таго, як родныя пісьменьніка папрасілі прыбраць дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг, а сын Быква Сяргей пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам, афіцыйная камісія па арганізацыі пахаваньня на чале зь міністрам культуры Леанідам Гулякам пакінула будынак. Труну ад Дому літаратара да плошчы Якуба Коласа неслі на руках.

Вось фрагмэнты некаторых выступаў на Усходніх могілках ў час разьвітаньня:


Анатоль Кудравец: “Памёр пісьменьнік, кожнае слова якога было словам жорсткай, балючай, але гаючай праўды, праўды без ілюзіяў і ружовага туману. Памёр патрыёт, кожнае імгненье жыцьця якога ададзена за змаганьне, за шчасьце свайго народу”.

Сяргей Законьнікаў: “Мы, беларусы, надзвычай багатыя людзі. Мы маем Васіля Быкава. Я кажу “маем”, таму што прарок, анёл, заступнік пасьля зямнога жыцьця не памірае”.



Уладзімер Арлоў: “Вялікае бачыцца на адлагласьці.. Але ўжо сёньня мы разумеем, што страцілі генія. Генія нашай літаратуры, нацыянальнага празорцу і прарока”.

Гл. таксама:

Івонка Сурвіла: “Быкаў быў Боскім дарам нашага народу”

Рыгор Барадулін: “Беларусь дзяржавіць там, дзе Быкаў”


Зянон Пазьняк: “Пастаянна адчуваю адсутнасьць Быкава”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG