Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брэсцкую крэпасьць “акупавалі” міліцыянты <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


За дзень да сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Дзьмітрыя Мядзьведзева ў Берасьці горад трапіў у палон будаўнічага пылу і ўзмоцненага кантролю.

У мэмарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасьць-герой” больш міліцыянтаў чым наведнікаў. Па зьвестках прэсвай службы абласной управы ўнутраных спраў, для аховы выкліканыя падразьдзяленьні з Баранавічаў і Пінска. Камандзіраваныя ў Берасьце таксама элітныя падразьдзяленьні Міністэрства ўнутраных спраў.

Яшчэ блізу да галоўнага ўваходу праз высечаную ў камяні пяціканцовую зорку міліцыянты запыняюць людзей з фотаапаратамі, папярэджваюць, што нельга заходзіць на адгароджаныя ўчасткі. Тут выбрытыя газоны, вымытыя гранітныя сьцежкі і пляц. Але прыбіральшчыкі, кветкаводы і электрыкі працягваюць працу. Да будынку аблвыканкаму падвезеныя саджанцы ў зялёных лістах. Будаўнікі і іх памагатыя ўтрамбоўваюць новыя ходнікі, фарбуюць сьметнікі. А на грузавіках усё яшчэ дастаўляюць аддзелачныя матэрыялы.















XS
SM
MD
LG