Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: абласная рада партыі БНФ супраць выключэньня А. Міхалевіча


Рада Магілёўскай абласной арганізацыі партыі БНФ патрабуе ад кіраўніцтва партыі тэрмінова склікаць пазачарговы зьезд. Сваё патрабаваньне магілёўскія партыйцы матывуюць неабходнасьцю абмеркаваць кадравую і палітычную сытуацыю, якая склалася ў партыі пасьля выключэньня зь яе Алеся Міхалевіча.

З гэтай нагоды ўчора ўвечары Рада абласной арганізацыі распаўсюдзіла адмысловую заяву.

“Рашэньне пра выключэньне намесьніка старшыні партыі Алеся Міхалевіча мы не прызнаем, бо яно прынятае закрытым галасаваньнем, паловай зарэгістраваных сяброў сойму, што есьць парушэньнем Статута, які прадугледжвае, што “Рашэньні Сойму прымаюцца адкрытым галасаваньнем большасьцю галасоў”, — заяўляюць сябры рады абласной арганізацыі.

Паводле старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі партыі Рыгора Кастусёва, сябры рады ўжо пачалі кансультацыі са сваімі калегамі зь іншых рэгіёнаў Беларусі, каб склікаць пазачарговы зьезд партыі і паставіць на парадак дня пытаньне “Аб кадравай і палітычнай сытуацыі ў партыі”. Каб склікаць пазачарговы зьезд, кажа палітык, неабходна згода двух трацінаў сяброў тэрытарыяльных радаў партыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG