Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кардынала сустрэлі на дзяржаўным узроўні <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Дзяржаўны сакратар Сьвятога прастолу Тарчызіё Бэртонэ прыбыў у Менск з пяцідзённым візытам.

Кардынала Бэртонэ сустракалі на ўзроўні кіраўніка ўраду альбо кіраўніка дзяржавы – з ганаровай вартай, выкананьнем дзяржаўных гімнаў. Яго сустрэлі ўпаўнаважаны ў справах рэлігіяў Леанід Гуляка, а таксама кіраўнікі ўсіх каталіцкіх эпархіяў Беларусі.

Кардынал заявіў, сышоўшы з трапа самалёта, што ён прывёз пасланьне ад Папы Рымскага беларускаму народу і мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў у Беларусі, а таксама з прадстаўнікамі ўладаў, "каб абмеркаваць двухбаковыя дачыненьні, ролю і месца Беларусі ў міжнароднай супольнасьці".

Перад гэтым кіраўнік каталіцкага касьцёлу на Беларусі Тадэвуш Кандрусэвіч, зазначыў, што ён быў бы вельмі рады, калі б у часе гэтых перамоваў кардынала Бэртонэ адбылося абмеркаваньне магчымасьці прыезду ў Менск Папы Рымскага, але на гэты момант ніякай інфармацыі няма.

Паводле мітрапаліта Кандрусевіча, калі беларускія ўлады сапраўды пагодзяцца на падпісаньне Канкардату паміж Беларусьсю і каталіцкім касьцёлам, гэты шлях возьме 2-3 гады.

  • На гэты момант толькі 2 постсавецкія краіны падпісалі канкардат з Ватыканам: Латвія і Літва.


























































Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG