Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адвакатка Вера Страмкоўская абскардзіла пастанову Менскай гарадзкой пракуратуры, паводле якой міліцыянты не вінаватыя ў інцыдэнце, які атрымаў назву “жывы шчыт-2”.


“Скарга накіравана ад імя пацярпелых у Генэральную пракуратуру. Мы даем доказы, што праверка праведзеная недасканала, людзі моцна пацярпелі, а вінаватых ня вызначылі”, — паведаміла Вера Страмкоўская для Радыё Свабода.

“Жывым шчытом-2” у мэдыях называюць інцыдэнт, які адбыўся на Менскай кальцавой дарозе побач з гандлёвым цэнтрам “Экспабел” у кастрычніку мінулага году. Каб спыніць нецьвярозага кіроўцу, супрацоўнікі ДАІ Партызанскага і Савецкага раёнаў спынілі на дарозе чатыры прыватныя аўтамабілі. У выніку аварыі сур’ёзныя траўмы атрымалі тры чалавекі, яны дагэтуль лечацца.

Скаргу на дзеяньні міліцыянтаў пацярпелыя накіравалі толькі сёлета, 31 сакавіка, калі стала вядома пра падобны інцыдэнт на шашы Менск-Мікашэвічы, які атрымаў назву “жывы шчыт-1”. Як вядома, гэтая справа даведзеная да суду, які пачнецца заўтра, 19-га чэрвеня. А вось пасьля праверкі леташняга інцыдэнту ў менскай гарадзкой пракуратуры вырашылі, што “ў дзеяньнях міліцыянтаў Лагунава і Марцынкевіча няма складу злачынства”.


XS
SM
MD
LG