Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Праваслаўная царква можа зрэагаваць нэгатыўна”


Пацяпленьне стасункаў Менску і Ватыкану – гэта “жаданьне пашырыць афіцыйныя кантакты і атрымаць прызнаньне, неабходнасьць карэктаваць рэлігійную палітыку”, лічыць прадстаўніца ўніяцкай грамады, якая пажадала застацца неназванай.

“Мне падаецца неверагодным, што будзе падпісаны канкардат, але пры сёньняшніх умовах можа быць і такі паварот”, -- разважае ўніятка. “З аднаго боку гэта паставіць Беларусь у адзін шэраг зь іншымі цывілізаванымі краінамі, у якіх наладжаныя добрыя стасункі з Ватыканам. Гэта абавяжа афіцыйны Менск прытрымлівацца прынцыпу роўнасьці ў стасунках з канфэсіямі. Што гэта дасьць папству? Аўтарытэт. Беларусь, якая ня хоча ні зь кім лічыцца, прызнае аўтарытэт папства”.

Адказваючы на пытаньне, ці можа ў пэрспэктыве зьмяніцца становішча уніятаў, суразмоўца зазначае: “Паводле аналёгіі: Гарбачоў наведаў Ватыкан, пасьля чаго памянялася рэлігійная палітыка ў Савецкім саюзе. Пачатак дыялёгу несумненна зьменіць становішча ўніятаў у Беларусі”.

“Праваслаўная царква можа зрэагаваць нэгатыўна. Яна прэтэндавала на прыярытэт. Стасункі з Ватыканам могуць звузіць сфэру ўплыву праваслаўнай царквы, а ў пэрспэктыве – і кананічную тэрыторыю”, - лічыць прадстаўніца уніяцкай грамады, якая папрасіла не называць ейнае прозьвішча.

XS
SM
MD
LG