Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Улады зразумелі, што трэба рабіць крокі”


“Улады мяняюць стаўленьне, бо бачаць, што трэба кантактаваць зь людзьмі. Моц – у дыялёгу і ва ўзаемных стасунках”, - гаворыць ксёндз Андрэй, які служыць у Горадні.


“Рэлігія спрыяе разьвіцьцю чалавека. І ўлады, зразумелі, што трэба рабіць крокі. Усіх будзе лепей, калі будзем шукаць агульную мову”, - так камэнтую ксёндз Андрэй пацяпленьне стасункаў паміж Ватыканам і афіцыйным Менскам.

Пра магчымасьць падпісаньня канкардату ён кажа: “Усё залежыць ад дзяржаўнай улады. Ватыкан заўсёды адкрыты. Тут пытаньне: хто чаго ад гэтага паведамленьня чакае. Канкардат служыць для таго, каб акрэсьліць пазыцыі. Калі мы патрэбныя для дзяржавы, для яе разьвіцьця, гэта трэба замацаваць”.

Адказваючы на пытаньне пра магчымую рэакцыю прадстаўнікоў іншым веравызнаньняў на візыт Дзяржаўнага сакратара Ватыкану і на верагоднае падпісаньне пагадненьня з афіцыйнымі ўладамі Беларусі, ксёндз Андрэй запэўнівае: “Нічога не памяняецца. Кожны пастар мае права прыехаць да сваіх авечак. Тут няма ніякай небясьпекі. Гэта будзе лепей для усіх”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG