Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Візыт Папы Рымскага мог бы адбыцца толькі на дзяржаўным узроўні


Так мяркуе блізкі да Лукашэнкі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян.

“Мы лічым, што Папа Рымскі можа прыехаць як кіраўнік дзяржавы, на дзяржаўным узроўні: сустрэча з прэзыдэнтам, кіраўніком ураду, а пасьля гэтага і зь вернікамі. Але калі ставіць пытаньне, што ён захоча сустрэцца толькі зь вернікамі, то мы адкажам, што ў нас не большасьць католікаў, а нязначная меншасьць. Папа Рымскі павінен прыняць разумнае рашэньне: прыехаць у Беларусь як у незалежную дзяржаву і пачынаць свой візыт з сустрэчы зь яе кіраўнікамі”.

Цяперашні прыезд сакратара Сьвятога прастолу Тарчызіё Бэртонэ спадар Касьцян хацеў бы разглядаць як “падрыхтоўку да дзяржаўнага візыту Папы як кіраўніка Ватыкану ў Беларусь”.

Сяргей Касьцян таксама перакананы, што Расея ў адносіны Беларусі і Ватыкану ня ўмешваецца, і Беларусь тут дзейнічае самастойна.

XS
SM
MD
LG