Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Пятровіч: “Быкаў так рэдка гаварыў пра сябе”


Чытаем Быкава. Галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў”, пісьменьнік Барыс Пятровіч прапануе ўрывак з запісаў “Парадоксы жыцьця”.

Адным зь першых твораў Васіля Ўладзімеравіча, які я прачытаў яшчэ ў 70-х, у дзяцінстве, была "Альпійская балада". З таго часу люблю гэты твор. Але для чытаньня на радыё выбраў іншае. Запісы розных гадоў, якія друкаваліся ў 8 нумары "Дзеяслова" пад назовам "Парадоксы жыцьця".

Мне шкада, што прайшлі яны амаль незаўважанымі для большасьці чытачоў, а для ўладаў гэтыя радкі сталі адной з прычынаў дзеля забароны продажу часопіса з 9 нумару ў кнігарнях. Тут што ні запіс – то сюжэт: пачатак будучага аповеду, прыпавесьці, аповесьці.

Вядома, можна было б выбраць нешта з "Аўганца", ці з "Бліндажа", ці з "Прыпавесьцяў" – там шмат цікавых старонак, важных думак, актуальнасьць якіх з гадамі не зьмяншаецца. Але мне хацелася тое, дзе Васіль Уладзімеравіч гаворыць ад свайго ймя і пра сябе. А ён так рэдка гэта рабіў. Каб яшчэ раз прыгадаць такім, якім памятаю: гранічна шчырым і бязьмежна сьціплым.



Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.
XS
SM
MD
LG