Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нью-Ёрк: мітынг у падтрымку хрысьціянаў Беларусі

  • Тацяна Поклад

На мітынгу ў падтрымку свабоды веравызнаньня ў Беларусі і змаганьня моладзі за незалежную і дэмакратычную Беларусь выступілі і старэйшыя амэрыканскія беларусы.

93-хгадовы Антон Шукелойць, які распачаў мітынг сваім выступам, сказаў, што незалежна ад свайго узросту, ён заўсёды будзе стаяць поруч з моладзьдзю ў яе змаганьні за свабодную Беларусь.

Арцыбіскуп Беларускай Аўтакефальнай незалежнай праваслаўнай царквы Юры Рыжы падтрымаў усіх беларускіх хрысьціяннаў і адзначыў, што “бязбожная улада, якае пілуе крыжы, вырачана на зьнікненьне бязь сьледу”.

Зварот у Кангрэс ЗША

Мітынг завяршыў старшыня Згуртаваньня беларускай моладзі ў Амэрыцы Мікалай Цімашэнка, які распавёў пра практычныя крокі дзеля таго, каб прыцягнуць увагу амэрыканскіх уладаў да сытуацыі з правамі хрысьціянаў у Беларусі і пра кампанію збору подпісаў пад зваротам у Кангрэс ЗША з мэтай разгледзець сытуацыю з правамі хрысьціянаў у Беларусі на слуханьнях у Кангрэсе.

Мітынг арганізавалі Згуртаваньне беларускай моладзі ў Амэрыцы разам зь Беларуска-амэрыканскім задзіночаньнем. Сябры БАЗА і ЗБМА выказалі сваю салідарнасьць актывісту “Маладога фронту” Івану Шыле і ўсім маладым людзям, якія змагаюцца за Беларусь.
XS
SM
MD
LG