Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Далучэньне ўсходніх суседзяў ЭЗ да палітыкі суседзтва мае вялікае значэньне”, сказала А.Мэркель у часе сустрэчы з польскім прэм'ерам Д.Тускам у Гданьску.

Бундэсканцлер Нямеччыны заявіла пра сваю ўсебаковую падтрымку польска-швэдзкай ініцыятывы па актывізацыі дачыненьняў з былымі савецкімі рэспублікамі, у тым ліку зь Беларусьсю, а таксама з Украінай, Малдовай, Грузіяй, Армэніяй і Азэрбайджанам, паведамляе AFP.

Заява была зроблена ў часе сустрэчы з польскім прэм’ерам Дональдам Тускам у Гданьску.

Паводле словаў Мэркель, далучэньне ўсходніх суседзяў ЭЗ да палітыкі суседзтва “мае для ўсіх вялікае значэньне”.

У сваю чаргу, польскі прэм’ер Туск адзначыў, што “на найбліжэйшым паседжаньні Эўракамісіі гэты праект, які мае вялікае значэньне для Эўразьвязу, стане фактам. Ажыцьцяўленьне гэтага праекту прывядзе да адмены візавага рэжыму паміж краінамі, якія будуць удзельнічаць у стварэньні свабоднаяй эканамічнай зоны”.

Паведамляецца, што польска-швэдзкая прапанова будзе абмяркоўвацца на саміце Эўразьвязу ў Брусэлі, які пачне сваю працу ў чацьвер.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG