Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чараўнікі ў Беларусі застануцца бяз працы


Сёньня, акрамя закону аб СМІ ў першым чытаньні, Палата прадстаўнікоў прыняла яшчэ шэраг законаў.

У прыватнасьці , у другім чытаньні ўнесеныя папраўкі ў закон аб рэкляме - уведзеная забарона на рэкляму работ і паслуг гіпнатызёраў, экстрасэнсаў, варажбітак, астролягаў, чараўнікоў і іншых асобаў, якія аб’яўляюць сябе або якія лічаць сябе здольнымі прадказваць падзеі, узьдзейнічаць на людзей, духоўны сьвет шляхам выкарыстаньня звышпрыродных здольнасьцяў.

Таксама новая рэдакцыя закону забараняе рэкляму псыхалягічнай дапамогі, апрача тых выпадкаў, калі такая дапамога аказваецца дзяржаўнымі органамі, дзяржаўнымі арганізацыямі, а таксама бясплатна іншымі арганізацыямі на законных падставах.

Папраўкамі таксама забараняецца рэкляма паслуг сэксуальнага характару, у тым ліку прыхаваная - пад выглядам псыхалягічнай дапамогі, размовы, рэляксацыі, масажу, прыемнага баўленьня часу.
XS
SM
MD
LG