Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 2009 году Нацыянальны банк Беларусі плянуе прывязаць абменны курс беларускага рубля да “кошыка” замежных валют – эўра, даляр, расейскі рубель – адмовіўшыся ад монавалютнай прывязкі да даляра, якая практыкавалася сёлета.

Гэта прадугледжана ў Асноўных накірунках крэдытна-грашовай палітыкі на 2009 год. Банк тлумачыць адмову ад монавалютнай прывязкі ростам доляў эўра і расейскага рубля ў зьнешнегандлёвых разьліках. У прыватнасьці, Беларусь амаль цалкам адмовілася ад даляра ў разьліках за нафту і нафтапрадукты, асьцерагаючыся пашырэньня амэрыканскіх санкцый супраць прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім”. У выніку за год доля эўра ў зьнешнегандлёвых разьліках вырасла ўтрая – з 10% у 2007 годзе да 30% у 2008 годзе.
XS
SM
MD
LG