Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Старадароскім судзе пачаўся суд над айцом Леанідам Акаловічам. За некалькі хвілін да пачатку працэсу сьвятар сказаў Радыё Свабода праз тэлефон:



“Хутчэй за ўсё засудзяць, але спадзяюся на лепшае. Міліцыянты, якія мяне прывезьлі зь Менску, нічога не казалі пра далейшае. Абыходзіліся са мной у дарозе карэктна. Камэнтаваць прысуд буду пасьля. Пакуль скажу адзінае: за сваё жыцьцё, а мне ўлетку будзе 70 гадоў, асьвяціў дзясяткі крыжоў, і вось за крыж судзяць — упершыню. Але я ж не арганізоўваў усталяваньне крыжа ці мітынг, я толькі выканаў сваю сьвятарскую працу”.

Нагадаем, 19 красавіка ў вёсцы Дражна Старадароскага раёну быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных сялян, забітых савецкімі партызанамі ў 1943 годзе. Сьвятар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Леанід Акаловіч асьвяціў крыж. Пазьней міліцыянты склалі пратакол на арганізатараў мерапрыемства, якое было ацэнена як несанкцыянаваны сход. На 15 сутак за гэта былі асуджаны грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык і аўтар кнігі пра трагедыю вёскі Дражна, дасьледчык Віктар Хурсік.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG