Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбольш рэпрэсіўныя палажэньні закону аб СМІ


БАЖ падрыхтавала “Заўвагі і прапановы да праекту Закона аб СМІ”. Дакумэнт накіраваны ў Палату прадстаўнікоў напярэдадні разгляду законапраекту ў першым чытаньні.


Юрыст БАЖ Андрэй Бастунец абвяргае заявы Натальлі Пяткевіч аб тым, што новы закон ня ўводзіць дадатковых абмежаваньняў для дзейнасьці СМІ. Канкрэтныя заўвагі БАЖ зьмясьціліся на 17 старонках. Спадар Бастунец у якасьці прыкладу прывёў Свабодзе 4 палажэньні законапраекту, якія сьведчаць пра ягоны рэпрэсіўны характар:

Першае. Патрабаваньне перарэгістрацыі СМІ нават пры зьмене юрыдычнага адрасу. Гэта звычайны працэс, калі тыя рэдакцыі, якія ня маюць свайго памяшканьня, пераяжджаюць з месца на месца, і часам робяць гэта вымушана. Як сэнс кожны раз па новай праходзіць працэдуру рэгістрацыі?

Другое. Закрыцьцё СМІ магчымае нават пасьля аднаго парушэньня паводле патрабаваньня Мінінфармацыі ці пракуратуры. Пры гэтым пералік парушэньняў, якія цягнуць за сабой закрыцьцё газэты, неабмежаваны, раней ён абмяжоўваўся 5-м артыкулам закону аб СМІ.

Трэцяе. Абмяжоўваецца магчымасьць вызваленьня рэдакцыі ад адказнасьці за перадрукоўку ці разьмяшчэньне інфармацыі агенцтваў.
Чацьвёртае. Спроба ўрэгуляваньня інтэрнэту. Пры гэтым такое права ў законе перадаецца ўраду, падзаконным актам. Фактычна інтэрнэт-рэсурсы разглядаюцца як СМІ, пры гэтым незразумела, якія зь іх будуць лічыцца СМІ”.

Новы законапраект горшы, ён больш рэпрэсіўны, чым закон, які дзейнічае цяпер, – робіць выснову Андрэй Бастунец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG